ЧАРНО́Ў Кірыла Пракопавіч (8.6.1907, в. Амяленская Слабада Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. — 28.10.1972),
Герой Сав. Саюза (1943), ген.-маёр артылерыі (1953). Скончыў Аб’яднаную бел.вайск. школу (1933), Вышэйшую афіцэрскую артыл. школу (1944), Вышэйшыя акад.артыл. курсы (1946). У Чырв. Арміі з 1929. У Вял.Айч. вайну са жн. 1941 на Паўд.-Зах., Сталінградскім, 1-м і 3-м Укр. франтах: камандзір процітанк. артыл. палка, брыгады. Артыл. брыгада на чале з палк. Ч. вызначылася ў вер. 1943 на тэр. Канеўскага р-на (Украіна) пры фарсіраванні Дняпра і ў баях на плацдарме. Да 1961 у Сав. Арміі.