ЧАРВЯ́ТКА, Чарвята,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Палата, за 1,5 км на Пн ад в. Кулькі, за 24 км на ПнУ ад Полацка. Пл. 4,25 км², даўж. 2,55 км, найб. шыр. 2,35 км, найб. глыб. 2,6 м, даўж. берагавой лініі 7,8 км. Пл. вадазбору 13,7 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, акруглай формы. Схілы катлавіны выш. 5—7 м, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, пад лесам і хмызняком. Дно сапрапелістае. Шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці да 80 м, зарастае да глыб. 0,7—1 м. Злучана пратокай з воз. Галовец, выцякае ручай у р. Палата.
т. 17, с. 224
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)