ЧАРВАНЮ́К Яўген Іванавіч (21.4.1924, г.п. Брусілаў Жытомірскай вобл., Украіна — 12.2.1982),

украінскі спявак (бас), педагог. Нар. арт. СССР (1967). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1950). У 1952—77 саліст Харкаўскага т-ра оперы і балета. Адначасова з 1960 выкладаў у Харкаўскім муз.-драм. ін-це (з 1974 праф.). Валодаў сакавітым, выразным голасам цёплага тэмбру. Першы выканаўца партый Арбеніна («Маскарад» А.​Артамонава), Берніка («Букавінцы» М.​Кармінскага) і інш. Сярод інш. партый: Тарас Бульба, Выбарны («Тарас Бульба», «Наталка Палтаўка» М.​Лысенкі), Карась («Запарожац за Дунаем» С.​Гулак-Арцямоўскага), Крыванос («Багдан Хмяльніцкі» К.​Данькевіча), Сусанін («Іван Сусанін» М.​Глінкі), Барыс Гадуноў («Барыс Гадуноў» М.​Мусаргскага), Філіп II («Дон Карлас» Дж.​Вердзі) і інш.

т. 17, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)