ЧАРАПАВЕ́Ц,
горад у Валагодскай вобл. Расіі, на Волга-Балтыйскім водным шляху. Засн. ў 1777. 323,3 тыс. ж. (2001). Порт на р. Волга (Рыбінскае вадасх.). Чыг. станцыя. Прам-сць: чорная металургія, хім. (мінер. ўгнаенні), машынабудаванне (вытв-сць суднаў, аўтаспецабсталявання, суднарамонт), дрэваапр. (мэбля, фанера, запалкі), лёгкая (трыкат., швейная). Пед. ін-т. Музеі: краязнаўчы і В.В.Верашчагіна. Арх. помнікі: Васкрасенскі сабор (1752, у 19 ст. перабудаваўся), 2-павярховыя купецкія дамы і асабнякі (19 ст.).
т. 17, с. 221
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)