ЧАБУКІЯ́НІ Вахтанг Міхайлавіч (12.3.1910, Тбілісі — 6.4.1992),
грузінскі і рас. артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт.СССР (1950), Герой Сац. Працы (1990). Скончыў балетную студыю М.Перыні (1924). З 1929 артыст Ленінградскага т-ра оперы і балета імя С.М.Кірава. У 1941—73 гал. балетмайстар, саліст (да 1968) Груз.т-ра оперы і балета. Адначасова ў 1950—73 выкладчык і маст. кіраўнік Тбіліскага харэаграфічнага вучылішча, у 1960—70 у Тэатр. ін-це імя Ш.Руставелі. Танцоўшчык гераічнага плана, валодаў рэдкімі прыроднымі данымі і віртуознай тэхнікай. Выканаў партыі: Зігфрыд («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Салор, Базіль («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жэром («Полымя Парыжа» Б.Асаф’ева), Альберт, Раб («Жызэль», «Карсар» А.Адана) і інш. Абагульніў традыцыі класічнага балета і груз.танц. мастацтва, стварыў асаблівы стыль сцэн. танца. Паставіў балеты «Сэрца гор» А.Баланчывадзе (1938), «Лаўрэнсія» А.Крэйна (1939), «Сінатле» Р.Кіладзе (1947), «Горда» Д.Тарадзе (1949), «Атэла» А.Мачаварыяні (1957; Ч. — Атэла), «Дэман» С.Цынцадзе (1961), «Гамлет» Р.Габічвадзе (1971), «Апасіяната» Л.Бетховена (1980) і інш., фільмы-балеты. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1948, 1951. Ленінская прэмія 1958.