вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 25 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Буда-Кашалёва, 40 км ад Гомеля. 392 ж., 163 двары (2003). Дрэваапр. прадпрыемства. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. У цэнтры вёскі курганны могільнік (10—12 ст.).