ЦЮ́РЫН Вячаслаў Пятровіч (н. 5.9.1939, пас. Пугачова Арэнбургскага р-на, Расія),

бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр-маст. ін-т (1965). З 1967 выкладаў у Бел. АМ, з 2002 у Міжнар. гуманіт. ін-це пры БДУ. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу, графіцы. Сярод твораў: «Дэпо» (1966), «Перад дарогай» (1967), «Змярканне» (1969), «Лукомская ДРЭС» (1971), «Над Прыпяццю» (1977), «Будслаўскія музыкі» (1984), «Гандляр птушкамі» (1990), «Празрыстая восень» (1992), «Блакітныя сны» (1995), «Птушкі вярнуліся зноў» (1998), «Квітнеючы сланечнік» (1999), «Блакітнае неба» (2000), партрэты.

Л.​Ф.​Салавей.

т. 17, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)