ЦЭНТРАСІБІ́Р, Цэнтральны выканком Саветаў Сібіры,

вышэйшы орган сав. улады ў Сібіры. Створаны ў кастр. 1917 на 1-м з’ездзе Саветаў Сібіры ў г. Іркуцк, старшыня Б.​З.​Шумяцкі. Пад націскам чэхаславацкіх (гл. Чэхаславацкага корпуса мяцеж 1918) і белагвардз. войск летам 1918 эвакуіраваўся ў г. Верхнеудзінск (цяпер Улан-Удэ), потым у г. Чыта. Скасаваны 28.8.1918.

т. 17, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)