ЦЬМЯ́НЕЦ (Chaerophyllum),
род кветкавых раслін
Двух- і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя. Лісце шматразова-перыстарассечанае. Кветкі дробныя, белыя, радзей ружовыя, пурпурныя ў складаных парасонападобных суквеццях. Плод — віслаплоднік. Як гароднінную культуру вырошчваюць Ц. клубняносны (клубнепадобныя карэнішчы спажываюць у ежу).
Дз.І.Траццякоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)