ЦЫТАХРО́МЫ (ад цыта... + ...хром),
складаныя бялкі — пераносчыкі электронаў, прастэтычная група якіх прадстаўлена гемам. Адкрыты ў 1886. Маюцца ў расл., жывёльных і бактэрыяльных клетках. Ажыццяўляюць ступеньчаты перанос электронаў ад арган. рэчываў, што акісляюцца, на малекулярны кісларод у акісляльна-аднаўленчых рэакцыях (за кошт змены валентнасці атама жалеза ў геме Fe2+ ⇆ Fe3+). Вылучаюць 4 яго асн. групы: a, b, c і d, якія адрозніваюцца бакавымі ланцугамі пры парфірынавых кольцах і бялковымі кампанентамі. Звязаны ў асн. з унутрыклетачнымі мембранамі (унутр. мембранай мітахондрый, мембранамі мікрасом і інш.). Удзельнічаюць у тканкавым дыханні, акісленні малекулярным кіслародам непалярных арган. злучэнняў.
Літ.:
Березо в Т.Т., Коровкин Б.Ф. Биологическая химия. 3 изд. М., 1998;
Эллиот В., Эллиот Д Биохимия и молекулярная биология: Пер. с англ. М., 2000.
І.М.Семяненя.
т. 17, с. 155
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)