ЦЫСО́ІДА,
плоская крывая, геаметрычнае месца пунктаў M пучка прамых з цэнтрам O на акружнасці, для якіх OM = PQ. P і Q — пункты перасячэння прамой OM адпаведна з акружнасцю і датычнай t, праведзенай да акружнасці ў пункце, дыяметральна процілеглым пункту O.
Ураўненне Ц. ў дэкартавых каардынатах: y2 = x3/(a−x), у палярных: p = a sin2φ/cosφ. Пачатак каардынат O з’яўляецца асаблівым пунктам — пунктам звароту, прамая x = a — асімптотай. Плошча паміж Ц. і асімптотай S = 3πa2/4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)