ЦУГА́РУ, Сангарскі праліў. Паміж а-вамі Хонсю і Хакайда (Японія). Злучае Японскае м. з Ціхім акіянам. Даўж. 96 км, найменшая шыр. 18 км, найменшая глыб. на фарватэры 110 м. Гал. парты: Хакадатэ (на в-ве Хакайда) і Аомары (на в-ве Хонсю). Пад Ц. пабудаваны самы доўгі ў свеце трансп. тунэль (каля 54 км).

т. 17, с. 134

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)