ЦЗІНА́НЬ,

горад на У Кітая, на р. Хуанхэ. Адм. ц. правінцыі Шаньдун. 1,5 млн. ж. (1990). Вузел чыг. і шашэйных дарог. Буйны цэнтр вытв-сці гумавых вырабаў. Прам-сць: машынабудаванне (станкі, прамысл. абсталяванне, аўтамабілі і інш.), металургічная, хім., нафтахім., харч., папяровая, тэкстыльная, у т. л. дывановая вытв-сць. Ун-т. ВНУ.

т. 17, с. 111

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)