ЦІ́ШЧАНКА Іван Рыгоравіч (25.2.1912, в. Улукі Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 8.7.1987),

бел. хімік-арганік. Чл.-кар. АН Беларусі (з 1974), д-р хім. н. (1967), праф. (1968). Скончыў БДУ (1938), дзе і працаваў (з 1963 заг. кафедры, адначасова ў 1953—65 дэкан ф-та). Навук. працы па даследаванні рэакцыйнай здольнасці арган. рэчываў. Распрацаваў новыя метады сінтэзу ацыклічных, карба- і гетэрацыклічных злучэнняў (з атамамі кіслароду O, азоту N, серы S), з некалькімі функцыян. групамі.

І.Р.Цішчанка.

Тв.:

Гетерогенные реакции и реакционная способность. Мн., 1964 (у сааўт.);

Органическая химия в Белгосуниверситете // Вестн. БГУ. Сер. 2. 1971. № 3.

т. 17, с. 131

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)