ЦІХАМІ́РАЎ Віктар Васілевіч (н. 28.4.1958, Мінск),
бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1993). Скончыў БДУ (1980), дзе і працуе з 1984. З 1986 у НДІ ядз. праблем БДУ (з 1993 заг. лабараторыі). Навук. працы па квантавай электрадынаміцы, астрафізіцы, фізіцы элементарных часціц. Прадказаў (з У.Р.Барышэўскім) магнітатармазны механізм утварэння гама-квантамі электрон-пазітронных пар. Выявіў прынцыповую ролю эфекту радыяцыйнага ахаладжэння ў эксперыментах па вымярэнні энергет. страт электронаў высокіх энергій у крышталях. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.:
Радиационные процессы магнитотормозного типа в кристаллах и сопровождающие их поляризационные явления (разам з У.Р.Барышэўскім) // Успехи физ. наук. 1989. Т. 159, № 3;
Electron-spin precession in a plane electromagnetic wave // Phys. Rev. Lett. 2001. Vol. 87, вып. 18.
т. 17, с. 122
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)