ЦІТО́ВІЧ Барыс Барысавіч (н. 28.6.1948, г. Коркіна Чэлябінскай вобл., Расія),
бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1972). Працуе ў станковай і кніжнай графіцы, манум. жывапісе, іканапісе і скульптуры. Аўтар ілюстрацый да кніг: «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» (абедзве 1973), «Завеі, снежань» (1978) І.Мележа, «Дзве аповесці» В.Казько (1977), «Пушча» В.Карамазава (1979), «Марат Казей» П.Броўкі (1980), зб. вершаў і паэм «Песня свабоды» Я.Купалы на малд. мове (1982), «Летуценнік», «Смутак белых начэй» (абедзве 1985) І.Навуменкі, «Ля крыніцы: Аповесці» Я.Брыля (1986), «Зеніт» І.Шамякіна (1987) і інш.; графічных серый «Памяці Брэста» (1975), «Поры года» (1978), «Салдацкім удовам прысвячаецца» (1981), «Мае аднавяскоўцы» (1982), «Сялянскі накцюрн» (1983), «Тыя, хто перанёс вайну» (1985), «Хроніка з нататкамі на палях» (1986), серыі помнікаў ахвярам 1-й і 2-й сусв. войнаў у Вілейскім р-не Мінскай вобл., размалёўкі царквы ў г. Вілейка (2002—03), абразоў. Адзін са стваральнікаў і мастак-пастаноўшчык (з 1975) Нарачанскага ўзорнага дзіцячага т-ра «Ялінка».
т. 17, с. 119
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)