ХОХ, Хоах (Hooch, Hoogh) Пітэр дэ (хрышчаны 20.12.1629, г. Ротэрдам, Нідэрланды — каля 1685), галандскі жывапісец. Вучыўся ў К.Берхема ў Харлеме (каля 1646—49). Працаваў у Дэлфце і Амстэрдаме. Зазнаў уплыў харлемскіх жанрыстаў Ф.Халса, Я.Вермера і К.Фабрыцыуса. Пісаў паэтычна адухоўленыя быт. сцэны, якія вылучаюцца залацістым каларытам, унутр. засяроджанасцю: «Раніца маладога чалавека», «Дворык», «Гульцы ў карты» (абедзве 1658), «Дама з двума кавалерамі», «Гаспадыня і служанка ў дворыку», «Маці ля калыскі» (усе каля 1660).
Літ.:
Цырлин И. Питер де Хоох. М., 1955.
П. дэ Хох. Гаспадыня і служанка ў дворыку. Каля 1660.