ХО́ДЦЫ,
вёска ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., на ўсх. беразе воз. Ходцы, на аўтадарозе Сянно—Віцебск. Цэнтр сельсавета і камунальнага унітарнага с.-г. прадпрыемства. За 21 км на ПнУ ад г. Сянно, 36 км ад Віцебска. 397 ж., 168 двароў (2003). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. У Х. у 1900—13 дзейнічала Ходцаўская суконная фабрыка.
т. 17, с. 41
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)