ХО́ДЛЕР, Годлер (Hodler) Фердынанд (14.3.1853, Берн — 19.5.1918), швейцарскі жывапісец; адзін з буйнейшых мастакоў стылю мадэрн. Вучыўся ў Б.Мена ў Жэневе (1871—76). У творчасці схіляўся да нац.-рамант. ідэі, філас.сімвалізму. Лепшыя творы (кампазіцыі на тэмы нац. гісторыі і фальклору, партрэты, пейзажы і інш.) адметныя манументальнасцю, напружанасцю дынамічнай кампазіцыі, вастрынёй лінейных рытмаў, лаканізмам: «Ноч» (1890), «Дзень» (1900), «Дрывасек» (1910), «Жэнеўскае возера», фрэска «Выступленне іенскіх студэнтаў у 1813» у Іенскім ун-це (1908).