ХО́ДАРАЎЦЫ,

вёска ў Лідскім р-не Гродзенскай вобл., каля р. Лебяда, на скрыжаванні аўтадарог на Жалудок, Беліцу, Радзівонішкі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 42 км на ПдЗ ад г. Ліда, 87 км ад Гродна, 15 км ад чыг. ст. Скрыбаўцы. 385 ж., 146 двароў (2003). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 17, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)