ХМЯЛЕ́ЎСКІ Аркадзь Сільвестравіч (3.2.1921, в. Асееўка Мінскага р-на — 17.2.1987),

Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскі юрыд. тэхнікум, Тамбоўскае ваен. пях. вучылішча (1942), Ленінградскую вышэйшую бранятанк. школу (1946). У Вял. Айч. вайну з 1942 на Зах., Бранскім, Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы, Чэхаславакіі. Стралк. батальён на чале з капітанам Х. вызначыўся ў студз. 1945 пры прарыве абароны праціўніка, захопе некалькіх нас. пунктаў на тэр. Польшчы. Пасля вайны ў нар. гаспадарцы.

А.С.Хмялеўскі.

т. 17, с. 35

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)