ХЛЮ́СЦІН Іван Мікалаевіч (18.8.1862, Масква — 21.11.1941),
расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Скончыў Маскоўскае тэатр. вучылішча (1878). У 1878—1903 у Вял. т-ры ў Маскве (з 1886 вядучы танцоўшчык, з 1898 балетмайстар), адначасова з 1889 выкладаў у Маскоўскім тэатр. вучылішчы. З 1903 у Парыжы, адкрыў балетную школу. З 1911 балетмайстар і педагог Парыжскай оперы, у 1914—31 (з перапынкамі) балетмайстар-пастаноўшчык у трупе Г.Паўлавай. Сярод партый: Феб («Эсмеральда» Ц.Пуні), Альберт («Жызэль» А.Адана), Дэзірэ («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага) і інш. Паставіў балеты «Зоркі» А.Сімона (1898), «Чароўны чаравічак» Ю.Гербера (1899), «Русалка» Л.Ламбера (1911), «Танцавальная сюіта» на муз. Ф.Шапэна (1913) і інш.
т. 17, с. 33
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)