ХЛО́ПЫ (ад польск. chlop селянін, мужык),
у Польшчы: 1) асноўная сучасная назва сялян і сялянства.
2) У перыяд феадалізму агульная (часта са зневажальным адценнем) назва запрыгоненых сялян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)