ХЛЕБ,
харчовы прадукт, які вырабляецца выпяканнем разрыхленага дражджамі ці закваскай цеста.
На Беларусі вырабляюць простыя гатункі Х. («Беларускі»), палепшаныя («Водар», «Вясковы», «Майскі», «Мінскі», «Пятроўскі», «Сітны», «Сталовы»), заварныя («Барадзінскі», «Броварскі», «Дымкаўскі», «Крынічны», «Нарачанскі», «Суражскі», «Траецкі», «Юбілярны»), дыетычныя («Асілак», «Асоль», «Водар вітамінізаваны», «Зярнятка», «Панацэя», «Пуліхаўскі») і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)