ХВАСТАКО́ЛАВЫЯ, скаты-хвастаколы (Dasyatidae),

сямейства рыб атр. хвастаколападобных. 4 роды, 35 відаў. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных морах, жывуць і ва ўмерана-цёплых водах, прэсных вадаёмах. Найб. вядомыя: хвастакол марскі кот (Dasyatis pastinaca), хвастакол чырвоны (D. akajei).

Шырокая ч. цела, т.зв. дыск, ад 60 см да 2,5 м і больш. Хваставая ч. адасобленая, хвост тонкі, востраканцовы, даўжэйшы за цела; на ім 1 або некалькі шыпоў, дзе ёсць клеткі з ядавітым сакрэтам (уколы Х. небяспечныя і для чалавека). Скура гладкая або ўкрытая нешматлікімі шыпікамі. Кормяцца рыбай і прыдоннымі беспазваночнымі. Яйцажывародныя. Некат. аб’екты промыслу. Гл. таксама Скаты.

Да арт. Хвастаколавыя. Хвастакол марскі кот.

т. 16, с. 572

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)