ХВАЛЯМЕ́Р,
1) у марской справе — прылада для вызначэння вышыні, даўжыні і перыяду марскіх хваль, а таксама скорасці і кірунку іх распаўсюджвання. Найб. пашыраны аптычны Х. — зрокавая труба са спец. прыстасаваннямі для вымярэнняў.
2) У радыётэхніцы тое, што частатамер.
т. 16, с. 571
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)