ХВАЛІ́НСКІ Максімілян (1770, в. Быцень Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — ?),
бел. і польскі танцоўшчык. З прыгонных А.Тызенгаўза. Вучыўся ў Пастаўскай балетнай школе Тызенгаўза ў Ф.Г. Ле Ду. У 1785—94 выступаў у Варшаўскім каралеўскім балеце «танцораў нарадовых». У 1796—97 у балетнай трупе варшаўскага Нац. т-ра. Паводле сцвярджэнняў сучаснікаў, адзін з лепшых танцоўшчыкаў трупы.
т. 16, с. 570
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)