ХАРО́ШКА Рэгіна Пракопаўна (н. 7.5.1938, р.п. Асінторф Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. фізікахімік. Канд. хім. н. (1976). Скончыла БДУ (1960). З 1960 у Ін-це арган. і неарган. хіміі, у 1981—91 у Ін-це фізіка-арган. хіміі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па фізікахіміі палімераў і штучных іанітных глебах на аснове іонна-абменных матэрыялаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Ионитные почвы. Мн., 1978 (разам з У.С.Салдатавым. Н.Р.Пёрышкінай).
т. 16, с. 551
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)