ХАРКЕ́ВІЧ Аляксандр Аляксандравіч (3.2.1904, С.-Пецярбург — 30.3.1965),
савецкі вучоны ў галіне электрасувязі і электраакустыкі. Акад. АН СССР (1964); чл.-кар. АН УССР (1948). Скончыў Ленінградскі электратэхн. ін-т (1930). Выкладаў у ВНУ Ленінграда, Львова, Масквы. З 1952 у Ін-це праблем перадачы інфармацыі АН СССР (з 1962 дырэктар). Навук. працы па тэорыі і разліку электраакустычных апаратаў, тэорыі спектраў, тэорыі аўтаваганняў.
Тв.:
Основы радиотехники. М., 1963: Борьба с помехами. 2 изд. М., 1965.
Літ.:
А.А.Харкевич // Радиотехника. 1965. Т. 20, № 9.
т. 16, с. 550
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)