горад, цэнтр Харкаўскай вобл., на Украіне; у сутоках рэк Харкаў. Лопань і Уда. 1490 тыс.ж. (2001). Чыг. вузел. Прам-сць: машынабудаванне (энергет., эл.-тэхн., трактарнае, с.-г., трансп., авіяц., станка- і прыладабудаванне, у т. л. дакладнае і мед., радыёэлектроннае), хім. (пластмасы, рэактывы, гумава-тэхн. вырабы, лакі, фарбы), хіміка-фармацэўтычная, харч. (мяса-малочная, масларобная, алейная), лёгкая (тэкст., абутковая, гарбарная, футравая, швейная), вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Метрапалітэн (з 1975). 21 ВНУ, у т. л. 3 ун-ты. 6 тэатраў, у т. л. оперы і балета, Укр.драм. імя Т.Шаўчэнкі, юнага гледача. Музеі: гіст., маст., прыродазнаўства.
Засн. ў 1650-я г. У 1656—59 тут пабудавана крэпасць для абароны Слабадской Украіны ад набегаў крымскіх і нагайскіх татар. Да 1765 палкавы горад Харкаўскага палка. У 1765—80 і 1797—1835 цэнтр Слабодска-Укр.губ., у 1780—1796 — Харкаўскага намесніцтва, у 1835—1925 — Харкаўскай губ. З 1727 у горадзе дзейнічаў калегіум. У 1804 засн.ун-т. У пач. 20 ст. Х. — буйны прамысл. (больш за 130 прадпрыемстваў) цэнтр і чыг. вузел; адзін з цэнтраў рэв. руху. У снеж. 1918 уладу ў горадзе захапіў Украінскай дырэкторыі ўрад. У 1918—19 акупіраваны герм. войскамі. у 1919 — дзянікінцамі. У снеж. 1919 вызвалены Чырв. Арміяй. У 1919—34 сталіца Укр. ССР. адначасова ў 1925—30 цэнтр акругі. З 1932 цэнтр вобласці. У Вял.Айч. вайну ў 1941—43 акупіраваны ням. фашыстамі.
Найб. значныя помнікі архітэктуры: саборы Пакроўскі (1689), Успенскі (1771) са званіцай (1824—33), Дабравешчанскі (канец 19 ст.), архірэйскі палац, правіянцкія склады (абодва 18 ст.; арх. П.Яраслаўскі). У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. ўзведзены грамадскія і жылыя будынкі ў духу эклектыкі паводле праектаў арх. А.Бякетава і інш. Створана пл. Дзяржынскага (цяпер Свабоды) з будынкам «Дзяржпрома» (1925—29, арх. С.Серафімаў, М.Фельгер, С.Кравец). Горад моцна пашкоджаны ў 2-ю сусв. вайну, рэканструяваны. З пабудоў 1960—80-х г. вылучаюцца кінаканцэртная зала «Украіна», оперны т-р, жылыя масівы Паўлава Поле, Салтоўскі і Аляксееўскі.