ХАЕ́ЦКІ Гілярый, бел. мастак 17 ст., манах-дамініканец. Аўтар абраза «Святая сям’я» (1620—30-я г., створаны на ўзор гравюры франц. мастака Ж.Кало; у 1984—85 рэстаўрыраваны У.Нікіціным). Абраз зберагаецца ў Беларускім музеі гісторыі і рэлігіі ў г. Гродна. Мастацтвазнавец А.Камянецкая прыпісвае Х. партрэты магнатаў Весялоўскіх.
Літ.:
Walicki M. Ludowy refleks sztuki Callota // Walicki M. Obrazy bliskie i dalekie. Warszawa, 1963;
Kamieniecka E. Z zagadnień sztuki Grodna polowy XVII wieku // Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie. 1972. T. 16.