ХАДО́СКА Алег Ігаравіч (н. 21.3.1964, Алматы, Казахстан),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1987; кл. А.Багатырова). З 1989 артыст Дзярж. акад. хар. капэлы Беларусі імя Р.Шырмы. Найб. дасягненні ў галіне сімф. і хар. музыкі: 4 сімфоніі (1992, 1996, 1998, 2000); кантаты «Песні Белай Русі» (1987), «Псальмы-калядкі» (1999; абедзве на нар. словы); Літургія Іаана Златавуста (1993); «Усяночнае дбанне» (1997); хар. канцэрт «Памяці А.Шнітке» (1998); сімф. паэма «Сымон-музыка» (1986); 2 арк. сюіты з балета «Залаты ключык» (1989); стр. квартэты; камерная музыка для стр. і фп. (1994) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Літ.:
Мушынская Т. «Таленавітасць выяўляецца ў чуласці...» // Маладосць. 1999. № 10;
Багатыроў А. «Яго музыка блізкая і зразумелая...» // Роднае слова. 2000. № 5;
Сяўрук А. Беларускае царкоўнаспеўнае мастацтва і творы Алега Хадоскі // Там жа. 2002. № 10.
Р.М.Аладава.
т. 16, с. 520
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)