ХА́ЎСТАЎ Леанід Іванавіч (31.8.1920, г. Налінск Кіраўскай вобл., Расія 20.8.1980),

рускі паэт, перакладчык. Скончыў Ленінградскі пед. ін-т (1941). Друкаваўся з 1940. У паэт. зб-ках «Ранішняе святло» (1945), «Рысы біяграфіі» (1956), «Веснавая рака» (1961), «Год прызыву 1941» (1968), «Лірычны гарызонт» (1972), «Слухаючы час» (1978) і інш. лёс роднай краіны, мужнасць людзей у гады ваен. ліхалецця, каханне і вернасць. Гісторыі Беларусі і дзеячам бел. культуры прысвяціў вершы «Бярэзіна», «Курган Міцкевіча ў Навагрудку», «У доме Янкі Купалы», «Якуб Колас». Пераклаў на рус. мову асобныя творы Я.​Купалы, Цёткі, А.​Гурло, К.​Буйло, М.​Арочкі, А.​Астрэйкі, М.​Васілька, В.​Віткі, А.​Вярцінскага, А.​Зарыцкага, А.​Звонака, Е.​Лось, М.​Лужаніна, П.​Панчанкі, П.​Прыходзькі, В.​Таўлая. На бел. мову творы Х. пераклалі М.​Танк, Я.​Брыль, А.​Бялевіч, В.​Вітка, А.​Вялюгін, С.​Грахоўскі, М.​Клімковіч, М.​Лужанін.

Тв.:

Стихотворения и поэмы, 1940—1970. Л., 1970;

Оставляю вам стихи. Л., 1982;

Бел. пер. — у кн.: Паэты Ленінграда. Мн., 1948;

У кн.: Прызнанне. Мн., 1979.

Ц.​Б.​Ліякумовіч.

т. 16, с. 562

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)