ХАЎРАТО́ВІЧ Віктар Кандратавіч (21.6.1934, в. Стары Сінін Магілёўскага р-на — 17.10.1991),
бел. паэт. Скончыў Магілёўскі буд. тэхнікум (1957), вучыўся ў Магілёўскім пед. ін-це (1966—69). Працаваў будаўніком, настаўнікам, з 1972 у перасоўнай механізаванай калоне ў г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. Друкаваўся з 1961. У паэт. зб-ках «Сонца на кельме» (1983) і «Зямныя колеры і гукі» (1990) тэмы любові да роднай зямлі, вернасці абавязку, замілаванне Бацькаўшчынай.
т. 16, с. 562
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)