ХІЛ (Hill) Арчыбалд Вівіен (26.9.1886, г. Брысталь, Вялікабрытанія — 3.6.1977),

англійскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1918). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1907). З 1911 у Кембрыджскім, з 1920 Манчэстэрскім ун-тах. З 1923 ва універсітэцкім каледжы (Лондан). Навук. працы па тэрмадынаміцы мышачнай дзейнасці і механізме мышачнага скарачэння. Нобелеўская прэмія 1922 (з О.Ф.Меергофам).

В.​Ф.​Ермакоў.

А.В.Хіл.

т. 17, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)