ФЯДЗЮ́НЬКІН Дзяніс Васілевіч (н. 14.10.1927, в. Саітаўка Ніжагародскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Канд. біял. н. (1979). Скончыў Ленінградскі ін-т кінаінжынераў (1952). З 1964 у Ін-це эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па праблемах мінер. і светлавога жыўлення раслін у штучных умовах. Распрацаваў устаноўку для канвеернага вырошчвання эфіраалейных і харч. раслін на суднах, палярных станцыях, ва ўмовах герметычнага аб’ёму і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.

Тв.:

Хлорофилл. Мн., 1974 (у сааўт.);

Методическое пособие по выращиванию растений на ледоколах. М., 1987 (разам з К.​В.​Бахновай, Л.​В.​Мыцько);

Интенсивная культура растений в искусственных условиях. Мн., 1988 (у сааўт.).

т. 16, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)