ФЮН (Fyn),
востраў у групе Дацкіх а-воў у Балтыйскім м., тэр. Даніі. Пл. каля 3 тыс. км². Абмываецца пралівамі Вял. і Малы Бельт. Берагі нізкія, расчлянёныя бухтамі. Рэльеф — узгорыстая раўніна з марэннымі градамі. Вышыні да 131 м. Лугі. Большая ч. тэрыторыі пад с.-г. ўгоддзямі (пшаніца, ячмень, цукр. буракі, сеяныя травы). Малочная жывёлагадоўля, свінагадоўля. Востраў злучаны мастамі з п-вам Ютландыя і паромамі з бліжэйшымі а-вамі (Зеландыя і інш.). Гал. горад — Одэнсе.
т. 16, с. 510
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)