ФУ́РМАН Аляксандр Маркавіч (н. 18.10.1963, Мінск),
бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1999). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1981). З 1981 саліст Нац. акад. т-ра балета Беларусі. Творчасці Ф. ўласцівы тонкі артыстызм, унутраны тэмперамент, глыбокае пранікненне ў характар персанажа, шчырасць, пачуццё гумару, тэхнічнасць. Сярод партый: Філіп («Тыль Уленшпігель» Я.Глебава), сыны («Крылы памяці» У.Кандрусевіча), Шынкар («Кругаверць» А.Залётнева), Макбет («Макбет» В.Кузняцова), Эспада і Гамаш («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Абат («Карміна Бурана» на муз. К.Орфа), Юнак («Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна), Драсельмеер, Дэзірэ, Ротбарт, Юнак («Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага, «Серэнада» на муз. Чайкоўскага), Бог і Д’ябал («Стварэнне свету» А.Пятрова), Меркуцыо, Парыс («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Тарэадор («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына) і інш.
Літ.:
Мушынская Т. Гаркавы смак ісціны: Партрэты. Мн., 1993. С. 90—92.
т. 16, с. 505
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)