ФУКСІ́НЫ,

ярка-чырвоныя трыарылметанавыя фарбавальнікі. Найб. вядомыя ўласна фуксін і Ф. новы.

Крышталі, растваральныя ў вадзе. Афарбоўка мае невысокую святлоўстойлівасць. Водны раствор фуксінсярністай к-ты — аналіт. рэагент на альдэгідную групу. Выкарыстоўваюцца для фарбавання нетэкст. матэрыялаў (папера, скура, дрэва і інш.), для прыгатавання чарніла, каляровых алоўкаў, лакаў для паліграфіі.

Фуксіны (агульная формула).

т. 16, с. 497

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)