ФУКО́ЗА,
монацукрыд у саставе алігацукрыдаў, глікапратэідаў, глікаліпідаў і мукаполіцукрыдаў. Прысутнічае ў расл., жывёльных, бактэрыяльных клетках.
Малекулярная маса 164,2. Добра раствараецца ў вадзе. L- і D-Ф. ўтвараюць адкрытую альдэгідную і некалькі цыклічных форм. Удзельнічае ў працэсах міжклетачнага ўзаемадзеяння, звязвання біялагічна актыўных злучэнняў з рэцэптарамі клетак.
І.М.Семяненя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)