ФРЭ́ДРА (Fredro) Аляксандр (20.6.1793, в. Сурохаў Падкарпацкага ваяв., Польшча — 15.7.1876),
польскі драматург. Жыў пераважна ў Львове (Украіна). Друкаваўся з 1816. Вядомасць прынесла сатыр. п’еса «Пан Гельдгаб» (паст. 1821). У драматургіі апіраўся на традыцыі Асветніцтва і на жывую тэатр. практыку, у жанр камедыі прыўнёс новы сац.-быт. змест, сцэн. мову наблізіў да размоўнай. У камедыях «Муж і жонка» (паст. 1822), «Чужаземшчына», «Новы Дон-Кіхот, або Сто вар’яцтваў» (абедзве паст. 1824), «Дамы і гусары» (1826) норавы і побыт польскай шляхты. Высокім рэаліст. майстэрствам і псіхалагізмам адметныя фарсава-гратэскавыя камедыі «Дзявочыя абяцанні, або Магнетызм сэрца» (1834), «Помста» (паст. 1834), «Пан Явяльскі» (1835), «Пажыццёвая рэнта» (1845), «Цётачка» (1858). П’есы Ф. адыгралі значную ролю ў развіцці польскага рэаліст. т-ра. Аўтар успамінаў «З пятага на дзесятае» (апубл. 1880). На Беларусі яго п’есу «Дамы і гусары» ставілі Бел. т-р імя Я.Купалы (1921, 1957), Бел. т-р імя Я.Коласа (1965), абл. драм. т-ры: Гродзенскі (1964, 1968), Магілёўскі драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча (1995), Брэсцкі драмы і музыкі (1997).
Тв.:
Pisma wszystkie. T. 1—13. Warszawa, 1955—69;
Рус. пер. — Избранное. М., 1987;
Комедии. М., 1956.
т. 16, с. 488
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)