ФРЫЗ (франц. frise),

1) у архітэктурных ордэрах сярэдняя ч. антаблемента, паміж архітравам і карнізам. У дарычным ордэры Ф. расчляняецца на метопы і трыгліфы, у іанічным і карынфскім — запаўняецца суцэльнай стужкай рэльефу або пакідаецца пустым. Вядомы ў архітэктуры Стараж. Грэцыі. Пашыраны ў стылях класіцызму і ампір.

2) У дэкар. скульптуры і манум. жывапісе Ф. — выяўл. ці дэкар. кампазіцыя ў выглядзе гарыз. паласы на верхняй ч. сцяны ўнутры ці звонку будынка, часам аформленая рэльефам, арнаментыкай у тэхніцы сграфіта.

Фрыз старажытнагрэчаскага храма.

т. 16, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)