ФРАНЦУ́ЗЫ,

народ, асноўнае насельніцтва Францыі. Жывуць таксама ў Канадзе (франка-канадцы, 8 млн. 445 тыс. чал., 2001), ЗША (650 тыс. чал.), Італіі (320 тыс. чал.), Бельгіі (132 тыс. чал.), Швейцарыі (80 тыс. чал.), а таксама ва ўладаннях Францыі (Гвіяна, Новая Каледонія, Рэюньён, Франц. Палінезія), у Алжыры, Тунісе, Марока, на Мадагаскары. Каля 47 млн. чал. (1992). Гавораць на французскай мове. Вернікі пераважна католікі.

т. 16, с. 462

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)