ФРА́НЦІШКАВІ-ЛА́ЗНЕ (Františkovy Lázně, былы Францэнсбад),

бальнеагразевы курорт у Чэхіі. Засн. ў канцы 17 ст. Клімат умераны, сухі, з рысамі горнага. Асн. прыродныя лек. фактары — серна-жалезісты торф, воды мінер. крыніц (вуглякіслыя хларыдныя натрыевыя, сульфатна-гідракарбанатныя і інш.). Лечаць захворванні сардэчна-сасудзістай, нерв. сістэм, органаў стрававання, апоры і руху, гінекалагічныя хваробы. Санаторыі, пансіянаты, пітныя павільёны.

т. 16, с. 460

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)