ФОТАПОЛІМЕРЫЗА́ЦЫЯ,
утварэнне палімераў пад уздзеяннем святла (пераважна ультрафіялетавага выпрамянення).
Да Ф. адносяцца фотахім. працэсы атрымання палімераў незалежна ад іх механізму — ланцуговага (полімерызацыйнага) або ступеньчатага (полікандэнсацыйнага). У ланцуговым працэсе святло служыць для ініцыіравання рэакцый, у ступеньчатым рост ланцуга адбываецца з паглынаннем кванта святла. Ажыццяўляецца ў газавай, вадкай і цвёрдай фазах. У прам-сці найчасцей выкарыстоўваюць ланцуговую Ф.,
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)