ФЛАГЕЛА́НТЫ [ад лац. flagellans (flagellantis) які бічуецца],

рэлігійныя аскеты-фанатыкі, якія прапаведавалі публічнае самабічаванне дзеля выкуплення ад грахоў. Рух узнік у 13 ст. сярод гар. беднаты Італіі як пратэст супраць каталіцкай царквы, прыгнёту феадалаў і безупынных войнаў, потым пашырыўся ў інш. краінах Зах. Еўропы. Ф. былі абвешчаны ератыкамі, іх жорстка праследавалі, і ў 15 ст. яны паступова зніклі.

т. 16, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)