ФЕ́ДЗІН Канстанцін Аляксандравіч (24.2.1892, г. Саратаў, Расія — 15.7.1977),
рускі пісьменнік. Акад.АНСССР (1958). Герой Сац. Працы (1967). Чл.-кар. Германскай АМ (1958). Скончыў Маскоўскі камерцыйны ін-т (1914). З 1959 1-ы сакратар, з 1971 старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў СССР. Друкаваўся з 1913. Раманы «Гарады і гады» (1924) і «Браты» (1927—28) пра творчую інтэлігенцыю, «Выкраданне Еўропы» (кн. 1—2, 1933—35) і «Санаторый «Арктур» (1940) пра Зах. Еўропу напярэдадні 2-й сусв. вайны. У трылогіі — раманы «Першыя радасці» (1945), «Незвычайнае лета» (1947—48, Дзярж. прэмія СССР 1949), «Касцёр» (кн. 1 «Уварванне», 1961, кн. 2 «Час прыйшоў», 1965—67) — праблемы рэв. пераўтварэння жыцця і нараджэння рэв. мастацтва. Аўтар кніг «Пісьменнік, мастацтва, час» (1957), «Горкі сярод нас» (1968). Удзельнік 3-га пленума праўлення Саюза сав. пісьменнікаў СССР (1936) у Мінску. У сваіх дакладах звяртаўся да бел. л-ры. Паводле яго слоў, задума напісаць раман пра мастацтва і актрысу (пазней выявілася ў трылогіі) узнікла ў 1936 у Мінску (арт. «З нагоды дылогіі», 1949). У 1-й частцы рамана «Касцёр» узноўлены падзеі першых дзён Вял.Айч. вайны ў Брэсце, Жабінцы і інш. мясцінах Беларусі. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі У.Дамашэвіч, Я.Скрыган і А.Шарахоўская.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—10. М., 1969—73;
Собр. соч.Т. 1-42. М., 1982—86;
Бел.пер. — Сустрэча з мінулым. Мн., 1978.
Літ.:
Кузнецов М.М. Романы Константина Федина. 2 изд. М., 1980;
Воспоминания о Константине Федине: Сб. М., 1988;
Левинсон З.И. Романы Константина Федина. Тула, 1988;
Старков А.Н. Трилогия Константина Федина. М., 1989.