ФАСЦЫЯЛЁЗЫ,
гельмінтозныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца плоскімі чарвямі роду фасцыёла. Палаваспелыя фасцыёлы паразітуюць у жоўцевых пратоках печані і жоўцевым пузыры. Чалавек заражаецца пры заглынанні лічынак узбуджальніка з вадой і раслінамі, жывёла — на забалочанай пашы з кормам і вадой. Ф. бываюць вострыя і хранічныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)