ФАРМА́Т (франц. format ад лац. formo надаю форму) у друкарскай справе, памер гатовага (збрашураванага і абрэзанага) друкаванага выдання (кнігі, брашуры, часопіса), папяровага аркуша, дакумента і інш.; даўжыня і вышыня паласы набору, даўжыня радка. Ф. наз. таксама ўзор для капіравання.

т. 16, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)