ФІЦДЖЭ́РАЛД, Фіцджэральд (Fitzgerald) Эла (25.4.1918, г. Ньюпарт-Ньюс, ЗША — 14.6.1996), амерыканская негрыцянская спявачка, аўтар песень. З 1934 салістка джаз-аркестра Ч.Уэба і інш. Выканаўца джазавай і папулярнай музыкі, майстар блюза, вак. імправізацыі (празвана «першай лэдзі джаза»). Выступала з Л.Д.Армстрангам, К.Бейсі, Дж.Гілеспі, Дз.Элінгтанам і інш. Здымалася ў кіно («Блюз Піта Келі» і інш.).
Літ.:
Ambor R. Ella. Ein Bildband. Hamburg, 1961.
т. 16, с. 419
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)